МЗС Польшчы пракамэнтавала скандал вакол помніка Касьцюшку
МЗС РП: беларуская прапанова шыльды ня ўзгадвала пра сувязі Касьцюшкі з Польшчай.
„Польшча лічыць, што Тадэвуш Касьцюшка — герой як Польшчы, так і Летувы, Беларусі й ЗША, унівэрсальны герой чалавецтва, а не выключна „сын Беларусі” або „польскі генэрал”, - гаворыцца ў адказе МЗС Польшчы на пытаньне Радыё Свабода.
У лісьце міністэрства тлумачыць, што ад самага пачатку вельмі пазытыўна паставілася да ідэі паставіць у Залятурне (Швэйцарыя) супольны помнік Тадэвушу Касьцюшку як герою Польшчы, Беларусі, Летувы й многіх народаў.
Помнік Касьцюшку, паводле МЗС, быў вялікім шанцам на супольную польска-беларускую ініцыятыву.
Паводле замежнага ведамства Польшчы, амбасада ў Бэрне вяла перамовы зь ініцыятарамі праекту — Таварыствам беларусаў Швэйцарыі.
„Прапанова польскага боку — разьмясьціць на помніку толькі шыльду з імем і прозьвішчам Тадэвуша Касьцюшкі. Прапановаю беларускага боку была шыльда „Тадэвуш Касьцюшка — сын Беларусі“. Гэтая шыльда ня ўзгадвала пра якія-небудзь сувязі Касьцюшкі з Польшчай, для польскага боку гэта было непрымальна” - гаворыцца ў адказе МЗС.
Амбасада Польшчы ў Бэрне паведаміла, што прапаноўвала супольнае адкрыцьцё помніка дыпляматамі Польшчы, Беларусі й Летувы. „Беларускі бок нечакана выйшаў зь перамоваў без паведамленьня прычынаў, а пасольству Польшчы ў Бэрне паведамілі, што беларускі бок самастойна правядзе ўрачыстасьць, што нас засмучае”, - напісана ў лісьце МЗС Польшчы.
21 кастрычніка ў горадзе Залятурн у Швэйцарыі мае адбыцца адкрыцьцё помніка Тадэвушу Касьцюшку. Ініцыятыва ўшанаваньня героя Беларусі, Польшчы й ЗША належыць швэйцарскім беларусам.
Напярэдадні адкрыцьця стала вядома, што польскія дыпляматы дамагліся ад уладаў гораду, каб тыя прыбралі з помніка згадкі пра Беларусь.
svaboda.org/аз