Logo Polskiego Radia
Print

2018 год у Польшчы аб'яўлены годам Зьбігнева Гэрбэрта

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.10.2017 12:10
28 лістапада будучага году міне 20 гадоў з дня сьмерці польскага пісьменьніка.
Сэйм Польшчы.Сэйм Польшчы.PAP/Tomasz Gzell

Сэйм Польшчы прыняў ухвалу аб тым, што 2018 год будзе годам Зьбігнева Гэрбэрта. 28 лістапада будучага году міне 20 гадоў з дня сьмерці польскага пісьменьніка. Ухвала прынятая адзінагалосна.
Старшыня камісіі культуры Эльжбэта Крук прачытала фрагмэнт ухвалы, якая ўшаноўвае польскага паэта: «У эпосе крызысу каштоўнасьцяў, глыбокага адчаю Зьбігнеў Гэрбэрт заўсёды стаяў на баку прынцыпаў у мастацтве, прыгажосьці, герархіі і рамяства. Ён быў увасабленьнем вернасьці самому сабе і слову. У сваёй паэзіі ён праяўляў любоў да свабоды, веру ў годнасьць чалавека і яго маральную сілу».
Зьбігнеў Гэрбэрт нарадзіўся 29 кастрычніка 1924 году ў Львове. Быў польскім паэтам, эсэістам, драматургам, кавалерам Ордэну Белага Арла. Пісьменьнік памёр 28 ліпеня 1998 году ў Варшаве.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт