10 сьнежня - Міжнародны дзень правоў чалавека 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        10.12.2017 16:19
                    
                                 
                
                
                    Як штогод адбываецца маратон пісаньня лістоў у абарону людзей, правы якіх парушаюцца. 
                
                
                    
                         pixabay.com
pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         10 сьнежня адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека. Amnesty International, як кожны год, ладзіць маратон пісаньня лістоў у абарону людзей, правы якіх парушаюцца. Сёлета маратон праходзіць зь 1 па 11 сьнежня, а вялікі фінал 10-11 сьнежня ў Варшаве.
Лісты можна пісаць у больш чым 600 месцах па ўсёй Польшчы. Гэта як пасланьні са словамі падтрымкі асобам, чые правы парушаюцца, так і заклікі да ўладаў іх краін.
Кожны год удаецца рэальна паўплываць на лёс розных асобаў дзякуючы лістам. Напрыклад, дзякуючы мінулагодняй акцыі ўдалося вызваліць Альбэрта Удфокса, які правёў больш за 40 гадоў у турэмным ізалятары ў ЗША, урад Буркіна-Фасо абяцаў ліквідаваць раньнія і прымусовыя сужонствы.
У мінулым годзе было напісана ў Польшчы больш за 270 000 лістоў, а на ўсім сьвеце адбылося звыш 3,7 млн. акцый.
нг