Logo Polskiego Radia
Print

Якасьць паветра ў Польшчы – найгоршая ў Эўропе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.12.2017 12:31
Найбольшы смог утрымліваецца ў цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй Польшчы.
Photo: pixabay.com/CC0

Якасьць паветра ў Польшчы – найгоршая ў Эўропе
Якасьць паветра ў Польшчы сёньня зьяўляецца найгоршай у Эўропе – вынікае з дадзеных, зьмешчаных на інтэрнэт-старонцы Эўрапейскага агенцтва навакольнага асяродзьдзя. Найбольшы смог пануе ў цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй Польшчы.
Якасьць паветра ў гарадах у гэтых рэгіёнах краіны «кепская» ці «вельмі кепская». Кепская якасьць паветра таксама ўтрымліваецца ў Славакіі і ва ўсходняй частцы Чэхіі. У астатняй частцы Эўропы якасьць паветра зьяўляецца добрая.
Раніцай канцэнтрацыя часьціц PM10 і PM2,5 у ваколіцах Варшавы і Кракава перавышала норму ў некалькі дзесяткаў разоў. Часьціцы PM10 і PM2,5 – шкодныя для здароўя, асабліва для дыхальнай сыстэмы. У іх склад уваходзяць, між іншым, сера, цяжкія мэталы, моцныя таксычныя хімічныя арганічныя злучэньні.
Сусьветная арганізацыя здароўя лічыць часьціцы PM2,5 найбольш небясьпечнымі для здароўя людзей сярод усіх відаў забруджаньня паветра. У яго склад уваходзяць ракатворчыя субстанцыі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт