Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ер Польшчы пачне 2018 год візытам у Будапэшт

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.12.2017 11:39
Адной з галоўных тэм сустрэчы Маравецкі-Орбан будзе супрацоўніцтва Польшчы і Вугоршчыны на саміце Эўразьвязу.
PAP/Paweł Supernak

Прэм'ер Польшчы пачне 2018 год візытам у Будапэшт
Як паведаміў міністар замежных спраў Вітальд Вашчыкоўскі 3 студзеня кіраўнік урада Польшчы Матэвуш Маравецкі сустрэнецца ў Будапэшце з прэмʼер-міністрам Вугоршчыны Віктарам Орбанам. Вугорскі лідар наведаў Варшаву з афіцыйным візытам у верасьні.
Чакаецца, што адной з галоўных тэм сустрэчы Маравецкі-Орбан будзе супрацоўніцтва Польшчы і Вугоршчыны на саміце Эўразьвязу. 20 сьнежня Эўракамісія запусьціла ў дачыненьні да Польшчы штрафную працэдуру ў рамках 7 артыкула Дамовы аб ЭЗ, якая прадугледжвае апавяшчэньне краін-чальцоў ЭЗ пра пагрозу парушэньні вяршэнства закона ў дадзенай дзяржаве. Прэмʼер-міністар Віктар Орбан пацьвердзіў, што яго краіна будзе блякаваць любыя спробы накласьці на Польшчу санкцыі.
9 студзеня прэмʼер Матэвуш Маравецкі ў Брусэлі сустрэнецца з кіраўніком Эўрапейскай камісіі Жанам-Клодам Юнкерам.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт