Logo Polskiego Radia
Print

Вуліцамі польскіх гарадоў прайшлі шэсьці Трох каралёў (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.01.2018 14:42
Гэта найбольшыя вулічныя батлейкі ў сьвеце, якія ў гэтым годзе праходзілі пад дэвізам “Бог ёсьць сярод нас”.
PAP/Paweł Supernak

Вуліцамі польскіх гарадоў прайшлі шэсьці Трох каралёў
У сьвята Богаяўленьня вуліцамі амаль 650 польскіх гарадоў прайшлі шэсьці Трох каралёў. Гэта найбольшыя вулічныя батлейкі ў сьвеце, якія ў гэтым годзе праходзілі пад дэвізам “Бог ёсьць сярод нас”. Шэсьці зладжаныя таксама ў 16 гарадах ва ўсім сьвеце.
У Варшаве шэсьце Трох каралёў прайшло дзесяты раз. Сёлета яно ўзгадвала таксама пра 100 гадавіну атрыманьня Польшчай незалежнасьці. Навінкай стаў паэтычны конкурс. Яго ўдзельнікі прыдумвалі чарговы куплет калядкі “Бог родзіцца”. Пад сьпеў новых куплетаў на завяршэньне варшаўскага шэсьця ўдзельнікі затаньчылі палянэз. Кожны з удзельнікаў каляровага шэсьця традыцыйна атрымаў сувэніры – сьпеўнікі, кардонныя кароны і наклейкі.
Шэсьце Трох каралёў праходзіць у каталіцкае сьвята Трох каралёў, 6 студзеня. У Польшчы гэты дзень вольны ад працы.

ав

/

/

/

/

/

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт