Logo Polskiego Radia
Print

Фільм польскай рэжысэркі змагаецца з "Залаты глёбус"

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.01.2018 15:15
„Твой Вінцэнт” расказвае пра трагічную постаць мастака Вінцэнта ван Гога.
By Vincent van Gogh - Fotografia: Szilas, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=6362839

Фільм польскай рэжысэркі змагаецца з Залаты глёбус
„Твой Вінцэнт” расказвае пра трагічную постаць мастака Вінцэнта ван Гога.
Рэжысэрка Дарота Кабеля (Dorota Kobiela) зь нецярпімасьцю чакае цырымоніі ўручэньня Залатых глёбусаў. Сёлета на гэтую ўзнагароду прэтэндуе ейны мультыплікацыйны фільм пад загалоўкам „Твой Вінцэнт”, рэалізаваны супольна з брытанскім рэжысэрам Х'ю Уэльчманам.
„Твой Вінцэнт” расказвае пра трагічную постаць Вінцэнта ван Гога. Стужка зьяўляецца спробай вырашэньня загадкі сьмерці славутага мастака.
Фільм зьнімаўся ў двух этапах. Спачатку сцэнар згулялі акторы, а пазьней кожны з 65 тысяч кадраў намалявалі мастакі з усяго сьвету, якіх агулам было 125.
У пачатку сьнежня польска-брытанская стужка атрымала прэмію Эўрапейскай кінаакадэміі за лепшы мультыплікацыйны фільм 2017 году. Фільм таксама выйграў конкурс анімацыйных фільмаў у Шанхаі, а таксама прыз глядацкіх сымпатый на самым важным фэстывалі мультыплікацыйных фільмаў у Ансі ў Францыі.
аз

Рэжысэрка Дарота Кабеля (Dorota Kobiela) зь нецярпімасьцю чакае цырымоніі ўручэньня "Залатых глёбусаў". Сёлета на гэтую ўзнагароду прэтэндуе ейны мультыплікацыйны фільм пад загалоўкам „Твой Вінцэнт”, рэалізаваны супольна з брытанскім рэжысэрам Х'ю Уэльчманам.

„Твой Вінцэнт” расказвае пра трагічную постаць Вінцэнта ван Гога. Стужка зьяўляецца спробай вырашэньня загадкі сьмерці славутага мастака.

Фільм зьнімаўся ў двух этапах. Спачатку сцэнар згулялі акторы, а пазьней кожны з 65 тысяч кадраў намалявалі мастакі з усяго сьвету, якіх агулам было 125.

У пачатку сьнежня польска-брытанская стужка атрымала прэмію Эўрапейскай кінаакадэміі за лепшы мультыплікацыйны фільм 2017 году. Фільм таксама выйграў конкурс анімацыйных фільмаў у Шанхаі, а таксама прыз глядацкіх сымпатый на самым важным фэстывалі мультыплікацыйных фільмаў у Ансі ў Францыі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт