У Польшчы значна падаражэлі яблыкі. У 2017 годзе найбольшай нечаканасьцю для палякаў было падаражаньне масла і яек. Цяпер прыйшла чарга на яблыкі. У сьнежні іх аптовыя цэны вырасьлі ажно на 89%. Розьнічны кошт яблыкаў вырас крыху менш, але і так за іх трэба заплаціць на палову больш чым годам раней. У сярэднім кіляграм яблыкаў каштуе 5,2 злотых.
Як адзначаюць спэцыялісты, за рост цэн яблыкаў адказваюць катаклізмы, якія не ашчаджалі ў мінулым годзе садоўнікаў. Гаворка ідзе пра прымаразкі і град, якія моцна абмежавалі плёны.
«Некаторыя садоўнікі ў мінулым годзе не сабралі ніякіх плёнаў, ураджай іншых быў на палову меншы чым звычайна. А найгоршае, сабраныя яблыкі – нізкай якасьці і дрэнна захоўваюцца», – кажуць фэрмэры. Усё гэта стала прычынай таго, што выдаткі садоўнікаў значна вырасьлі, а ў выніку цэны яблыкаў пайшлі моцна ўверх.
Экспэрты мяркуюць, што няма шанцаў, каб яблыкі хутка патаньнелі. Наадварот, вясной яны могуць быць яшчэ даражэйшымі.
У 2017 годзе найбольшай нечаканасьцю для палякаў было падаражаньне масла і яек. Цяпер прыйшла чарга на яблыкі. У сьнежні іх аптовыя цэны вырасьлі ажно на 89%. Розьнічны кошт яблыкаў вырас крыху менш, але і так за іх трэба заплаціць на палову больш чым годам раней. У сярэднім кіляграм яблыкаў каштуе 5,2 злотых.

ав