Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве за кватэру кліент заплаціў 11 мільёнаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.02.2018 16:43
Апартамэнт знаходзіцца ў найвышэйшым жылым будынку ў Эўразьвязе.
Вячэрняя панарама Варшавы, па цэнтры - будынак Złota 44 - найвышэйшы жылы аб'ект у Эўразьвязе Вячэрняя панарама Варшавы, па цэнтры - будынак Złota 44 - найвышэйшы жылы аб'ект у Эўразьвязе commons.wikimedia.org/Radek Kołakowski/Public Domain CC0

Кліент, які пажадаў застацца ананімным, купіў у Варшаве ў высотным будынку апартамэнт за 11 млн злотых (2 млн 650 тыс. эўра).
Апартамэнт мае плошчу 240 квадратных мэтраў і знаходзіцца ў найдаражэйшым жылым будынку ў Польшчы, які называецца «Злота 44». Такім чынам, за адзін мэтар жыльля пакупнік заплаціў больш за 11 тыс. эўра.
Вышыня будынку складае 192 мэтры, у ім выключна люксавыя апартамэнты рознай плошчы. «Злота 44» – гэта найвышэйшы жылы будынак у Эўропе. Цэны жыльля за квадратны мэтар вагаюцца ад 6 тыс. эўра да 15 тыс. эўра. Пры гэтым апартамэнты ў небаскробе раскупаюцца вельмі хутка. Сярэдняя плошча кватэры ў будынку – 120 квадратных мэтраў, але ёсьць і апартамэнты па некалькі сот мэтраў.
Як паведамлялася, нядаўна апартамэнт у небаскробе купіў капітан зборнай Польшчы па футболе й футбаліст нямецкага клюбу «Баварыя Мюнхэн» Робэрт Левандоўскі.

Кліент, які пажадаў застацца ананімным, купіў у Варшаве ў высотным будынку апартамэнт за 11 млн злотых (2 млн 650 тыс. эўра).

Апартамэнт мае плошчу 240 квадратных мэтраў і знаходзіцца ў найдаражэйшым жылым будынку ў Польшчы, які называецца «Злота 44». Такім чынам, за адзін мэтар жыльля пакупнік заплаціў больш за 11 тыс. эўра.

Вышыня будынку складае 192 мэтры, у ім выключна люксавыя апартамэнты рознай плошчы. «Злота 44» – гэта найвышэйшы жылы будынак у Эўразьвязе. Цэны жыльля за квадратны мэтар вагаюцца ад 6 тыс. эўра да 15 тыс. эўра. Пры гэтым апартамэнты ў небаскробе раскупаюцца вельмі хутка. Сярэдняя плошча кватэры ў будынку – 120 квадратных мэтраў, але ёсьць і апартамэнты па некалькі сот мэтраў.

Як паведамлялася, нядаўна апартамэнт у небаскробе купіў капітан зборнай Польшчы па футболе й футбаліст нямецкага клюбу «Баварыя Мюнхэн» Робэрт Левандоўскі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт