Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Польшчы выдзеліць «Белсату» 4,8 млн эўра

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.02.2018 13:01
Міністэрства ўжо правяло перамовы з кіраўніком тэлеканала Агнешкай Рамашэўскай-Гузы пра «далейшае супрацоўніцтва».
Photo: belsat.eu

МЗС Польшчы выдзеліць «Белсату» 4,8 млн эўра
У бюджэце Польшчы на 2018 год заплянавана 20 млн злотых (каля 4,8 млн эўра) для спадарожнікавага тэлеканала на беларускай мове «Белсат». Пра гэта ў аўторак 6 лютага паінфармаваў намесьнік кіраўніка МЗС Польшчы Марэк Магероўскі. Ён дадаў, што міністэрства ўжо правяло перамовы з кіраўніком тэлеканала Агнешкай Рамашэўскай-Гузы пра «далейшае супрацоўніцтва».
Нагадаем, у 2017 годзе Міністэрства замежных спраў скараціла бюджэт тэлеканалу з 17 млн злотых да 5,6 млн злотых. Затым закончылася дамова, у адпаведнасьці з якой МЗС выдзяляла сродкі кожны год. Тады Агнешка Рамашэўская-Гузы выяўляла засьцярогі, што тэлеканал можа апынуцца пад пагрозай ліквідацыі.
У верасьні мінулага года Камісія па замежных справах Сэйму зьвярнулася да польскага ўрада з прапановай павялічыць сродкі з бюджэту Міністэрства замежных спраў на дапамогу ў мэтах разьвіцьця на 63 млн эўра (з 117 да 180 млн злотых), у тым ліку праектаў у краінах Усходняга партнэрства.
У аўторак на пасяджэньні камісіі Марэк Магероўскі паведаміў, што па розных прычынах «немагчыма было дасягнуць суму, пра якую казаў камітэт па замежных справах». Аднак ён адзначыў, што ў прынятым бюджэце на 2018 год на гэтыя мэты «заплянавана 137 млн злотых (30 млн эўра), з якіх 20 млн злотых (4,4 млн эўра), што вельмі важна, для тэлеканала «Белсат».
«Як вы ведаеце, былі шматлікія рознагалосьсі адносна фінансаваньня гэтага тэлеканала, якое, аднак, зьяўляецца вельмі важным для нашых інтарэсаў за ўсходняй мяжой», – дадаў Марэк Магероўскі.
......

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт