Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы пачалі сьвяткаваць гадавіну падзей сакавіка 1968 года

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.03.2018 16:32
Падзеі сакавіка 1968 года зьвязаны з пікетам студэнтаў з-за адмены спэктакля «Дзяды» Адама Міцкевіча.
Шыльда на будынку вакзалу "Варшава Гданьска" ў памяць асоб, якія былі вымушаныя выехаць з Польшчы ў 1968 годзе. 
Шыльда на будынку вакзалу "Варшава Гданьска" ў памяць асоб, якія былі вымушаныя выехаць з Польшчы ў 1968 годзе. By Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=20023363

Больш за 30 сустрэч, тэатральных паказаў, выстаў, дэбатаў і канцэртаў у васьмі гарадах Польшчы адбудуцца ў рамках праграмы, прысьвечанай 50-й гадавіне падзеяў сакавіка 1968 года.

Мерапрыемствы будуць праходзіць на працягу двух тыдняў. У іх возьмуць удзел многія з тых, хто ў выніку антысэміцкай кампаніі ўладаў Польскай народнай рэспублікі быў вымушаны выехаць з краіны.

Падзеі сакавіка 1968 года зьвязаны з пікетам студэнтаў у двары Варшаўскага ўнівэрсытэта з-за адмены спэктакля «Дзяды» Адама Міцкевіча, пастаўленага рэжысэрам Казімежам Дэймэкам. Пікет быў жорстка разагнаны міліцыяй.

Арганізатарамі мерапрыемстваў зьяўляюцца, сярод іншых, Сацыяльна-культурнае таварыства габрэяў у Польшчы, Нацыянальны цэнтар культуры і Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.

Урачыстае адкрыцьцё праграмы мерапрыемстваў адбудзецца сёньня ў Нацыянальнай філярмоніі ў Варшаве. Гадавіну падзей сакавіка 1968 года будуць адзначаць таксама сустрэчамі з эмігрантамі таго часу.

Патранат над мерапрыемствамі ажыцьцяўляе прэзыдэнт Анджэй Дуда.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт