Варшава: прэс-канфэрэнцыя да святкаваньня 100-годзьдзя БНР у Польшчы
Распавядуць пра Марафон Незалежнасьці, які будзе адбывацца ў Польшчы й Беларусі з 25 сакавіка па 11 лістапада.
Беларускі Дом у Варшаве запрашае на прэс-канфэрэнцыю, прысьвечаную сьвяткаваньню 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, якое адбудзецца ў Польшчы. Прэс-канфэрэнцыя адбудзецца ў сядзібе Беларускага Дома па адрасе вул. Wiejska 13/3 у чацьвер, 8 сакавіка, а 11-й гадзіне.
25 сакавіка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Трэцюю Устаўную Грамату, у якой абвясьціла незалежнасьць краіны. 25 сакавіка – найвялікшае нацыянальнае беларускае сьвята.
100-ыя ўгодкі абвяшчэньня дзяржаўнасьці Беларусі будуць сьвяткавацца беларусамі ўсяго сьвету. 2018 год таксама зьяўляецца юбілейным і для Польшчы, якая будзе адзначаць 100-ыя ўгодкі незалежнасьці 11 лістапада.
Беларускі Дом у Варшаве распавядзе пра Марафон Незалежнасьці, які будзе адбывацца ў Польшчы й Беларусі з 25 сакавіка па 11 лістапада. У рамках Марафону Незалежнасьці мы плянуем арганізаваць шэраг мерапрыемстваў, прысьвечаных вялікаму сьвяткаваньню падзеяў 1918 году, знакавага як для беларусаў, так і палякаў.
belaruskidom.eu/racyja.com/аз
Беларускі Дом у Варшаве запрашае на прэс-канфэрэнцыю, прысьвечаную сьвяткаваньню 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, якое адбудзецца ў Польшчы.
Прэс-канфэрэнцыя адбудзецца ў сядзібе Беларускага Дома па адрасе вул. Wiejska 13/3 у чацьвер, 8 сакавіка, а 11-й гадзіне.