У панядзелак у Варшаву прыедзе Ангела Мэркель
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
16.03.2018 15:14
Спачатку канцлерка сустрэнецца з прэмʼер-міністрам, затым з прэзыдэнтам Польшчы.
Kanclerz Niemiec Angela MerkelPAP/EPA/CLEMENS BILAN
Прэс-служба нямецкага ўраду пацьвердзіла Польскаму радыё, што канцлер ФРГ Ангела Мэркель 19 сакавіка, у панядзелак, прыбывае з афіцыйным візытам у Варшаву. Канцлерка сустрэнецца з прэзыдэнтам Анджэем Дудам і прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім.
У панядзелак а 18.00 гадзіне Ангелу Мэркель будзе сустракаць Матэвуш Маравецкі ў суправаджэньні ганаровай варты Польскага войска.
Прэс-сакратар нямецкага ўраду Штэфі Зайбэрт паведаміў, што спачатку канцлерка сустрэнецца з прэмʼер-міністрам, затым з прэзыдэнтам Польшчы. Пасьля гэтай размовы Маравецкі запрасіў Ангелу Мэркель на вячэру.
У нямецкім прэс-рэлізе паведамляецца, што падчас сустрэчы будуць закранацца пытаньні польска-нямецкіх узаемадачыненьняў, будуць абмяркоўвацца эўрапейскія ды міжнародныя справы.
Пасьля вячэры адбудзецца прэс-канфэрэнцыя з удзелам Мэркель і Маравецкага. Дакладная гадзіна сустрэчы з журналістамі не паведамляецца.
яс