Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня выходзяць першыя групы «Экстраннага шляху крыжа»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.03.2018 17:13
Групы выйдуць ноччу пасьля імшы на шляхі, даўжыня якіх мінімум 40 кілямэтраў.
edk.org.pl

Мяркуецца, што каля 100 тысяч чалавек прыме ўдзел у «Экстранным шляху крыжа». На выбар - 700 трас у дваццаці краінах сьвету.

Большасьць груп выйдзе 23 сакавіка, але некаторыя арганізатары вырашылі падрыхтаваць падвойныя маршруты з-за вялікага ліку жадаючых.

Сёньня рушаць першыя групы «Экстраннага шляху крыжа» у цэнтральнай, заходняй і паўднёвай Польшчы.

Групы выйдуць ноччу пасьля імшы на шляхі, даўжыня якіх мінімум 40 кілямэтраў. Пілігрымы будуць ісьці лесам, у поўнай цішыні і будуць несьці з сабой крыжы.

"Ідэя заключаецца ў тым, каб узяць на сябе рызыку, падрыхтавацца на самае важнае хрысьціянскае сьвята – Вялікдзень", – кажа прэс-сакратар «Экстраннага шляху крыжа» айцец Яцэк Рачак.

Арганізатары тлумачаць, што паходы ладзяцца ноччу, каб людзі, якія многа працуюць, знайшлі час для сябе і сваёй душы.

Самыя доўгія маршруты «Экстраннага шляху крыжа» - даўжынёю ў 140 кілямэтраў.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт