80% рэстаранаў ашуквае сваіх гасьцей
Пра гэта сьведчаць вынікі кантролю, праведзенага ў барах і рэстаранах у курортных гарадах Польшчы.
Кебаб без бараніны, піца пэппэроні з танным салямі, фруктовы нэктар -замест соку – між іншым, гэткія стравы й напоі прапанавалі рэстараны й бары ў папулярных курортных гарадах Польшчы. Гандлёвая інспэкцыя праверыла 160 установаў грамадзкага харчаваньня й зафіксавала парушэньні ў амаль 80% зь іх, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
Паводле вынікаў леташняй праверкі, не заўсёды варта верыць таму, што напісана ў мэню. Вельмі часта бывае так, што кухары выкарыстоўваюць танныя прадукты харчаваньня й прапануюць меншыя порцыі, чым павінны. Варта пра гэта памятаць асабліва перад травеньскімі выходнымі.
Выяўленыя падчас кантролю парушэньні найчасьцей тычыліся замены харчовых прадуктаў або іх якасьці.
„Кантроль паказаў, што якасьць прадуктаў харчаваньня й абслугоўваньне ў рэстаранах у курортных гарадках Польшчы жадае лепшага. Здараецца, што турыстаў там проста падманваюць. Яны атрымліваюць таннае мяса, рыбу або сыр, то бок ня тое, што ім прапануюць у мэню. У сваю чаргу порцыі страваў значна меншыя, чым быць павінны”, - кажа старшыня Ўпраўленьня па абароне канкурэнцыі й спажыўцоў Марэк Нехцял (Marek Niechciał).
Інспэктары зафіксавалі таксама шматлікія выпадкі няправільнага захоўваньня харчовых прадуктаў, у тым ліку знаходзілі прадукты харчаваньня з закончаным тэрмінам захоўваньня. У мэню многіх установаў грамадзкага харчаваньня адсутнічала інфармацыя пра тое, якую порцыю мы павінны атрымаць за канкрэтную цану.
У выніку кантролю Гандлёвая інспэкцыя выставіла штрафы на агульную суму больш за 6,5 тысяч эўра, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
аз