Logo Polskiego Radia
Print

Мілаш Земан наведаў Белавескую пушчу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.05.2018 17:11
Гэтым крокам чэскі прэзыдэнта паказаў салідарнасьць з Польшчай у спрэчцы з ЭЗ.
Foto: PAP/Radek Pietruszka

У апошні дзень візыту ў Польшчы прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман наведаў Белавескую пушчу.

Дадзены візыт не стаў выпадковасьцю, як сказаў Мілаш Зэман, сваёй паездкай у лес, ён хацеў праявіць салідарнасьць з палякамі ў спрэчцы з Эўрапейскай камісіяй.

Пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам у Варшаве чэскі лідар зазначыў, што бачыць «спробы падзяліць Вышаградзкую групу праз навязваньне ёй сваёй волі Эўрапейскай камісіяй». Прэзыдэнт Чэхіі сказаў, што гэта парушае права краін вырашаць самімі свае ўнутраныя справы.

Варшава стала другой пасьля Браціславы, сталіца, куды наведаўся з афіцыйным візытам Мілаш Зэмана з моманту перавыбраньня яго на пасаду прэзыдэнта Чэхіі.

Польскі і чэскі прэзыдэнты заклікалі да адзінства Вышаградзкай групы.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт