Польшча пасьпяхова шукае альтэрнатыўныя крыніцы паставак нафты
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
13.05.2018 14:46
З 2015 году назіраецца пастаяннае падзеньне долі паставак з Расеі.
Foto: pixabay.com
У мінулым годзе ўпершыню доля нафты, імпартаванай з Расеі ў Польшчу, упала ніжэй за 80%. Палякі вядуць пошук альтэрнатыўных крыніц паставак, хаця надалей расейская нафта застаецца самай таннай.
Міністэрства энэргіі ў адказ на запыт дэпутата Сыльвэстра Хрушча, падрыхтавала сьпіс краін, адкуль Польшча імпартуе нафту. Згодна дакумэнту, з 2015 году назіраецца пастаяннае падзеньне долі паставак з Расеі.
Летась Польшча імпартавала агулам 24,6 млн. тон нафты, найбольш з Расеі – 19,6 млн. тон (79,9%). На другім месцы сярод пастаўшчыкоў паліва ў Польшчу – Саўдаўская Арабія (7%), далей ідуць Ірак (4,5%) і Казахстан (3,6%).
нг