Logo Polskiego Radia
Print

На польскіх пляжах знаходзяць сыгнальныя ракеты з расейскіх падводных лодак

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 31.05.2018 16:24
Сыгнальныя ракеты, якія былі знойдзеныя на польскіх пляжах, выкарыстоўваюцца для вызначэньне геаграфічнага палажэньня падводнай лодкі.
Падводная лодка праекту 636.3 «Варшавянка» «Растоў-на-Доне» Чарнаморскага флёту РФПадводная лодка праекту 636.3 «Варшавянка» «Растоў-на-Доне» Чарнаморскага флёту РФwww.mil.ru

У апошнія некалькі дзён на польскіх пляжах знайшлі сыгналізацыйныя тарпэды падводных лодак клясу Kilo. Згодна з кваліфікацыяй NATO да гэтага клясу судоў належаць падводныя лодкі, якія вырабляюцца ў Расеі. Сыгнальнымі тарпэдамі такога кшталту выстрэльваюць падчас аварыйнага ўсплываньня, а таксама падчас марскіх вучэньняў.
- Цяжка адказаць на пытаньне, што гэта быў за карабель. Відавочна, што гэта кляс Kilo расейскай вытворчасьці. Аднак такія караблі вырабляюцца і на экспарт. Цалкам магчыма, што гэтыя тарпэды былі выкарыстаныя расейскіх вучэньняў. – паведаміў Радаслаў Пёх з Трэцяй флятыліі польскага ваенна-марскога флёту, якая бузуецца ў Гдыні.
Сыгнальныя тарпэды, якія былі знойдзеныя на польскіх пляжах, выкарыстоўваюцца для вызначэньне геаграфічнага палажэньня падводнай лодкі.
Першая сыгнальная тарпэда была знойдзена 25 траўня на пляжы каля гораду Ястарня. Чарговая тарпэда была выяўленая ў панядзелак на Гэльскай пярэсьпе. Апошняй ракета была знойдзена ўчора ў аколіца Гданьска.
Польскія ваенныя зьвяртаюцца да жыхароў прыбярэжнай лініі з просьбай, у выпадку знаходкі сыгнальнай тарпэды, неадкладна паведаміць аб гэтым у адпаведныя службы.
эж

У апошнія некалькі дзён на польскіх пляжах знайшлі сыгнальныя ракеты падводных лодак клясу Kilo. Згодна з клясыфікацыяй NATO да гэтага клясу судоў належаць падводныя лодкі якія вырабляюцца ў Расеі. Сыгнальнымі ракетамі такога кшталту выстрэльваюць падчас аварыйнага ўсплываньня, а таксама падчас марскіх вучэньняў.

- Цяжка адказаць на пытаньне, што гэта быў за карабель. Відавочна, што гэта кляс Kilo расейскай вытворчасьці. Аднак такія караблі вырабляюцца і на экспарт. Цалкам магчыма, што гэтыя ракеты былі выкарыстаныя падчас расейскіх вучэньняў. – паведаміў Радаслаў Пёх з Трэцяй флятыліі польскага ваенна-марскога флёту, якая бузуецца ў Гдыні.

Сыгнальныя ракеты, якія былі знойдзеныя на польскіх пляжах, выкарыстоўваюцца для вызначэньне геаграфічнага палажэньня падводнай лодкі.

Першая ракета была знойдзена 25 траўня на пляжы каля гораду Ястарня. Чарговая ракета была выяўленая ў панядзелак на Гэльскай пярэсьпе. Апошняя сыгнальная ракета была знойдзена ўчора ў аколіцах Гданьску.

Польскія ваенныя зьвяртаюцца да жыхароў прыбярэжнай лініі з просьбай, у выпадку знаходкі ракеты, неадкладна паведаміць аб гэтым у адпаведныя службы.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт