Logo Polskiego Radia
Print

Канфіскавана 130 кіляграмаў марыхуаны

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 25.07.2018 15:07
На чорным рынку вартасьць канфіскаванага наркотыка перавышае 1 мільён даляраў.
www.pixabay.com

У Сылезіі, што на поўдні Польшчы, былі арыштаваныя дзьве асобы, у іх канфіскавана 130 кіляграм каноплі. Ваяводзкая камэндатура паліцыі ў Катавіцэ паведаміла, што на чорным рынку вартасьць канфіскаванага наркотыка перавышае 1 мільён даляраў.

Апэрацыя па затрыманьні зламысьнікаў адбылася каля мястэчка Пшчына. Улічваючы той факт, што наркадылеры маглі супраціўляцца з дапамогай вогнестрэльнай зброі, пры затрыманьні, быў задзейнічаны антытэрарыстычны атрад.

Акрамя наркотыкаў, падчас вобшуку была выяўленая зброя й амуніцыя.
Згодна з рашэньнем суду ў Пшчыне, абодва затрыманыя тарпілі ў сьледчы ізалятар на трохмесячны тэрмін.

Канфіскаваная партыя каноплі, сёлета стала самай буйной у Сылезіі.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт