Logo Polskiego Radia
Print

Польшча можа запатрабаваць выдачы былога эсэсаўца Якава Палія

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.08.2018 15:45
Палякі падазраюць, што Якаў Палій удзельнічаў, між іншым, у падаўленьні паўстаньня ў Варшаўскім гета.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча можа выступіць з патрабаваньнем выдачы былога эсэсаўца
Палякі падазраюць, што Якаў Палій удзельнічаў, між іншым, у падаўленьні паўстаньня ў Варшаўскім гета.
У жніўні былы эсэсавец Якаў Палій быў выдалены са Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Нямеччыну. Тым часам польскі Інстытут нацыянальнай памяці падазрае, што мужчына мог удзельнічаць у шматлікіх злачынствах, зьдзейсьненых на занятай Трэцім Рэйхам тэрыторыі Польшчы, у тым ліку ў падаўленьні паўстаньня ў Варшаўскім гета, паведамляе „Rzeczpospolita”.
ІНП зьвярнуўся да амэрыканскага боку з просьбай аб перадачы матэрыялаў справы аб пазбаўленьні 95-гадовага Палія грамадзянства ЗША.
Просьба зьвязаная са сьледзтвам, якое вядзе Сьледчы аддзел ІНП у Любліне па справе нацысцкіх злачынстваў, учыненых у 1940-1944 гадах у нямецкім працоўным лягеры ў Траўніках (Trawniki), непадалёк Любліна.
Калі ў амэрыканскіх дакумэнтах польскія сьледчыя знойдуць неабходныя доказы, то ІНП зможа зьвярнуцца ў польскі суд з патрабаваньнем затрыманьня Якава Палія. Зможа таксама пачаць намаганьні з мэтай яго дэпартацыі ў Польшчу.
Якаў Палій быў ахоўнікам у нямецкіх лягерах сьмерці. Амэрыканскія сьледчыя й міжнародныя габрэйскія арганізацыі абвінавачваюць яго ў саўдзеле ў забойстве, па меншай меры, 7 тысяч габрэяў.
Якаў Палій, па нацыянальнасьці ўкраінец, нарадзіўся ў Пядыках (Piadyki) у даваеннай Польшчы (цяпер гэта Ўкраіна). У 1941 годзе добраахвотна ўступіў у СС. Ён навучаўся ў нацысцкім лягеры ў Траўніках. Пасьля вайны, хаваючыся ад адказнасьці, зьехаў у ЗША, дзе атрымаў грамадзянства. Калі ў пачатку 2000 гадоў стала вядомым яго злачыннае мінулае, Злучаныя Штаты Амэрыкі пачалі спробы дэпартаваць яго ў Нямеччыну.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт