Logo Polskiego Radia
Print

Міжнародны фэстываль бардаў OPPA чакае заяўкі ад беларусаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.10.2018 09:43
Кожны год у конкурсе ўдзельнічаюць беларусы, якія неаднаразова былі яго пераможцамі.

17-25 лістапада ў Варшаве пройдзе традыцыйны Міжнародны фэстываль бардаў OPPA. У ім удзел прымаць можа кожны, хто сьпявае аўтарскія песьні. Кожны год у конкурсе ўдзельнічаюць беларусы, якія неаднаразова былі яго пераможцамі.
Да 15 кастрычніка можна дасылаць заяўкі на ўдзел у конкурсе. 17 лістапада пройдзе паўфінал, а на наступны дзень (18 лістапада) – фінал.
Міжнародны фэстываль бардаў OPPA зьяўляецца самым буйным фэстывалем аўтараўскіх песень у Польшчы. Адна з асноўных мэтаў конкурсу – гэта пошук маладых талентаў сярод бардаў.
Акрамя выступаў зорак, галоўнай часткай фэстывалю зьяўляецца конкурс з каштоўнымі ўзнагародамі. Сярод іх самай важнай зьяўляецца Ўзнагарода імя Ёнаша Кофты. Яе ляўрэат атрымлівае магчымасьць выдаць свой дыск.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт