Logo Polskiego Radia
Print

Сёлета ў палякаў зьявіўся дадатковы выходны дзень

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 25.10.2018 16:25
Нягледзячы на супраціў апазыцыі, правячая партыя здолела зацьвердзіць чарговы выходны дзень, які выпадае на панядзелак 12 лістапада.
pixabay.com/Public Domain CC0

Сёлета ў палякаў зьявіўся дадатковы выходны дзень
Польскі Сэйм зацьвердзіў закон прапанаваны дэпутатамі правячай кансэрватыўнай партыі «Права і справядлівасьць», паводле якога наступны дзень пасьля Сьвята незалежнасьці, то-бок 12 лістапада абвяшчаецца агульнанацыянальным выходным – паведамляе Rzeczpospolita. Нягледзячы на супраціў апазыцыі, правячая партыя здолела зацьвердзіць чарговы выходны дзень, які выпадае на панядзелак 12 лістапада.
Гвалтоўнае зацьвярджэньня чарговага выходнага моцна зьдзівіла эканамічных экспэртаў і прадпрымальнікаў. На іх думку такі крок заканадаўцаў можа спрычыніцца нават да падзеньня росту валавога ўнутранага прадукту. Мяркуецца, што больш за ўсё недахоп аднаго працоўнага дня адаб'ецца на будаўнічым ды прамысловым сэктары польскай гаспадаркі. Менавіта гэтыя галіны эканомікі найбольш адчувальныя да колькасьці працоўных дзён. Таксама экспэрты падлічылі, што дадатковы выходны выкліча падзеньня продажы гатовай прадукцыі на 2,5% ў лістападзе і на 0,02% агулам у 2018 годзе.
Падчас гарачых начных дэбатаў у Сэйме, якія адбываліся падчас зацьвярджэньня дадатковага выходнага дня, апазыцыя паведамляла, што нерабочы панядзелак 12 лістапада можа каштаваць польскаму бюджэту аж но 7 мільярдаў злотых, або амаль 1,5 даляра даляраў. На гэтыя закіды прадстаўнікі правячай партыі адказалі, што недахоп гадзін працы можна будзе адрабіць паступова падчас прадукцыйнага працэсу.
Дадатковы выходны не паўплываю на працу гандлёвых цэнтраў, крамаў, і аптэк. Шпіталі ды амбуляторыі таксама будуць выконваць загадзя заплянаваныя працэдуры.

Польскі Сэйм зацьвердзіў закон прапанаваны дэпутатамі правячай кансэрватыўнай партыі «Права і справядлівасьць», паводле якога наступны дзень пасьля Сьвята незалежнасьці, то-бок 12 лістапада, абвяшчаецца агульнанацыянальным выходным – паведамляе Rzeczpospolita.

Нягледзячы на супраціў апазыцыі, правячая партыя здолела зацьвердзіць чарговы выходны дзень, які выпадае на панядзелак 12 лістапада. Гвалтоўнае зацьвярджэньня чарговага выходнага моцна зьдзівіла эканамічных экспэртаў і прадпрымальнікаў. На іх думку такі крок заканадаўцаў можа спрычыніцца нават да падзеньня росту валавога ўнутранага прадукту.

Мяркуецца, што больш за ўсё недахоп аднаго працоўнага дня адаб'ецца на будаўнічым ды прамысловым сэктары польскай гаспадаркі. Менавіта гэтыя галіны эканомікі найбольш адчувальныя да колькасьці працоўных дзён.

Таксама экспэрты падлічылі, што дадатковы выходны выкліча падзеньня продажы гатовай прадукцыі на 2,5% ў лістападзе і на 0,02% агулам у 2018 годзе. Падчас гарачых начных дэбатаў у Сэйме, якія адбываліся падчас зацьвярджэньня дадатковага выходнага дня, апазыцыя паведамляла, што нерабочы панядзелак 12 лістапада можа каштаваць польскаму бюджэту аж но 7 мільярдаў злотых, або амаль 1,5 даляра даляраў. На гэтыя закіды прадстаўнікі правячай партыі адказалі, што недахоп гадзін працы можна будзе адрабіць паступова падчас прадукцыйнага працэсу.

Дадатковы выходны не паўплываю на працу гандлёвых цэнтраў, крамаў, і аптэк. Шпіталі ды амбуляторыі таксама будуць выконваць загадзя заплянаваныя працэдуры.

Rzeczpospolita/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт