Logo Polskiego Radia
Print

Сярод захопленых піратамі маракоў – восем палякаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.10.2018 16:01
Уладальнікі судна, мясцовыя ўлады і польскія дыпляматы прыкладаюць усе намаганьні, каб вызваліць усіх захопленых.
schuetz-mediendesign/pixabay.com/CC0

Сярод захопленых маракоў – восем палякаў
Невядомым зьяўляецца лёс 11 маракоў захопленых у суботу піратамі ля ўзьбярэжжа Нігерыі. Сярод чальцоў захопленага экіпажу ёсьць восем палякаў.
Ўладальнікі судна, мясцовыя ўлады і польскія дыпляматы прыкладаюць усе намаганьні, каб вызваліць усіх захопленых.
Судна Pomerania плавала пад лібійскім сьцягам, а належаў нямецкай кампаніі. У раёне нігерыйскага порту Онэ на лодках да судна падплылі піраты і напалі. 11 з 20 чальцоў экіпажу былі захопленыя. Акрамя палякаў, сярод захопленых двое філіпінцаў і адзін украінец.
Віцэ-міністар замежных спраў Польшчы Пётр Вавжык сказаў, што дыпляматы працуюць над справай вызваленьня маракоў. Адпаведныя крокі прадпрымаюцца ў сьціслым кантакце з нямецкім уладальнікам судна і ўладамі Нігерыі.

Невядомым зьяўляецца лёс 11 маракоў, захопленых у суботу піратамі ля ўзьбярэжжа Нігерыі. Сярод чальцоў захопленага экіпажу ёсьць восем палякаў.

Уладальнікі судна, мясцовыя ўлады і польскія дыпляматы прыкладаюць усе намаганьні, каб вызваліць усіх захопленых.

Судна Pomerania плавала пад лібійскім сьцягам і належала нямецкай кампаніі. У раёне нігерыйскага порту Онэ на лодках да судна падплылі піраты і напалі. 11 з 20 чальцоў экіпажу былі захопленыя. Акрамя палякаў, сярод захопленых двое філіпінцаў і адзін украінец.

Віцэ-міністар замежных спраў Польшчы Пётр Вавжык сказаў, што дыпляматы працуюць над справай вызваленьня маракоў. Адпаведныя крокі прадпрымаюцца ў сьціслым кантакце з нямецкім уладальнікам судна і ўладамі Нігерыі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт