Logo Polskiego Radia
Print

Чарговая ўзнагарода для польскага фільму «Халодная вайна»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.11.2018 11:25
Фільм Паўла Паўлікоўскага атрымаў узнагароду Міжнароднай фэдэрацыі кінакрытыкаў на Міжнародным кінафэстывалі ў Стакгольме.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Skitterphoto/pixabay.com/CC0 Public Domain

Чарговая ўзнагарода для польскага фільму «Халодная вайна»
Фільм Паўла Паўлікоўскага, які кандыдуе на Оскара ў катэгорыі найлепшы неангламоўны фільм, атрымаў у пятніцу ўзнагароду Міжнароднай фэдэрацыі кінакрытыкаў (FIPRESCI) на 29 Міжнародным кінафэстывалі ў Стакгольме.
У абгрунтаваньні падкрэсьлена, што ўзнагарода прызнаная за мастацкае выкарыстаньне чорна-белых здымкаў, якія падкрэсьліваюць рамантычную сувязь паміж дзьвюма постацямі ў цяжкай пасьляваеннай сытуацыі.
У пятніцу таксама адбылася прэм’ера фільму ў швэдзкіх кінатэатрах. Стужка атрымала найлепшую адзнаку (пяць зорак) у рэйтынгу дзьвюх найбольшых штодзёнак: «Dagens Nyheter» і «Svenska Dagbladet».
Стужка «Халодная вайна» атрымала ўжо тры прэстыжныя міжнародныя ўзнагароды і зьяўляецца кандыдатам на Оскара.

Фільм Паўла Паўлікоўскага, які кандыдуе на Оскара ў катэгорыі найлепшы неангламоўны фільм, атрымаў у пятніцу ўзнагароду Міжнароднай фэдэрацыі кінакрытыкаў (FIPRESCI) на 29 Міжнародным кінафэстывалі ў Стакгольме.

У абгрунтаваньні падкрэсьлена, што ўзнагарода прызнаная за мастацкае выкарыстаньне чорна-белых здымкаў, якія падкрэсьліваюць рамантычную сувязь паміж дзьвюма постацямі ў цяжкай пасьляваеннай сытуацыі.У пятніцу таксама адбылася прэм’ера фільму ў швэдзкіх кінатэатрах. Стужка атрымала найлепшую адзнаку (пяць зорак) у рэйтынгу дзьвюх найбольшых штодзёнак: «Dagens Nyheter» і «Svenska Dagbladet».

Стужка «Халодная вайна» атрымала ўжо тры прэстыжныя міжнародныя ўзнагароды і зьяўляецца кандыдатам на Оскара.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт