Logo Polskiego Radia
Print

18 лістапада ў Польшчы ўшаноўваюць памяць ахвяр ДТЗ

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.11.2018 16:35
Паліцыянты далучаюцца да адзначэньня Сусьветнага дня памяці пра такіх ахвяр.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons

18 лістапада, у Сусьветны дзень памяці ахвяр ДТЗ, паліцыянты ў Польшчы нагадваюць кіроўцам і пешаходам аб правільных паводзінах на дарогах. Супрацоўнікі паліцыі прыгадваюць таксама аб правілах дарожна-транспартнага руху.

«Паліцыянты салідарныя з сем’ямі ахвяр ДТЗ, таму яны далучаюцца да адзначэньня Сусьветнага дня памяці пра такіх ахвяр. У сваіх гутарках з кіроўцамі і пешаходамі яны будуць заклікаць усіх разважліва весьці сябе на дарогах, каб кожны мог бясьпечна дайсьці або даехаць да мэты свайго падарожжа», – напісана ў камунікаце на сайце польскай паліцыі.

Упершыню Сусьветны дзень памяці аб ахвярах ДТЗ адбыўся ў Польшчы ў 1995 годзе. У краіне галоўныя ўрачыстасьці праходзяць у мясцовасьці Забава каля Тарнава між іншым каля помніка ахвярам дарожна-транспартных здарэньняў. Элемэнтам урачыстасьці зьяўляецца запаленьне сымбалічнага агню каля помніка і пасадка дрэва памяці.

ПАП/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт