Logo Polskiego Radia
Print

Буйны карамболь заблякаваў дарогу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.11.2018 08:25
На мосьце ў вёсцы Бацюты сутыкнуліся 10 аўтамабіляў.
Foto: PAP/Tomasz Wojtasik

Дзесяць аўтамабіляў сутыкнуліся на мосьце на рацэ Нараў у вёсцы Бацюты, на дарозе паміж Беластокам і Высокім Мазавецкім.

Паводле словаў прадстаўнік Падляшскай паліцыі, адзін чалавек трапіў у шпіталь, траім аказалі дапамогу на месцы. Траса доўгі час заставалася заблякаванай, для кіроўцаў арганізавалі аб'езд праз горад Лапы.

Усяго ў аварыю трапілі васемнаццаць чалавек, сярод іх была цяжарная жанчына, – распавёў Томаш Крупа з камэндатуры паліцыі ў Беластоку.

Менавіта яна трапіла ў шпіталь, што зьяўляецца «стандартнай працэдурай у такіх сытуацыях», патлумачылі ў паліцыі. Больш ніхто не атрымаў якіх-небудзь сурʼёзных траўмаў.

Паводле папярэдніх дадзеных паліцыі, прычынай сутыкненьня сталі прыродныя ўмовы. На дарозе было сьлізка, і кіроўца, верагодна, не дапасаваў хуткасьць да надворʼя.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт