Logo Polskiego Radia
Print

Украінскіх эколягаў не ўпусьцілі ў Польшчу

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 09.12.2018 09:35
Па інфармацыі памежнай варты, яны нясуць пагрозу нацыянальнай бясьпецы Польшчы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Украінскіх экалягічных актывістаў не ўпусьцілі ў Польшчу. Група шасьці актывістаў падарожнічала ў Катавіцэ на кліматычны саміт ААН. Аб праблемах украінскіх эколягах паведаміла экалягічная арганізацыя 350.org. Шэсьць чалавек з Украіны не былі ўпушчаныя на польскую тэрыторыю, паколькі, па інфармацыі памежнай варты, яны нясуць пагрозу нацыянальнай бясьпецы Польшчы.

Адзін з эколягаў, якому адмоўлена ва ўезьдзе, Валянцін Ныскавалосаў паведаміў, што ён і яго калегі ехалі цягніком на трасе Кіеў-Пярэмышль. Іх завялі на вельмі падрабязны асабісты кантроль, пазьней трымалі 5 гадзін, пасьля чаго завярнулі назад.

На думку ўкраінскага эколяга, рашэньне насіла палітычны характар. Актывісты заявілі, што ў панядзелак яны зьвернуцца ў кампэтэнтныя польскія органы з просьбай паясьніць прычыну і наступствы адмовы ва ўезьдзе ў Польшчу.

ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт