Logo Polskiego Radia
Print

Польская аўтамагістраль падымае аплаты за праезд

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.12.2018 16:44
Больш плаціць давядзецца кіроўцам грузавікоў, якія паедуць дарогай A2.
Foto: pixabay.com/CC0

З 2-га студзеня 2019 года павялічваецца аплата за праезд 150-кіламетровага ўчастка аўтамагістралі А2 Новы Томысьль – Конін для цяжкіх грузавых аўтамабіляў.

Праезд за кожны з трох 50-кіламетровых участкаў аўтамагістралі паміж Новым Томысьлем і Конінам будуць каштаваць з улікам ПДВ : 31 злотых для аўтамабіляў 2 катэгорыі. Гэта транспартныя сродкі з двума восямі, матацыклы ды аўтамабілі з прычэпамі). 47 злотых для 3 катэгорыі. Гэта транспартныя сродкі з трыма восямі. 73 злотых для 4 катэгорыі, якая ўключае транспартныя сродкі, якія маюць больш за тры восі.

Гэта першае за чатыры гады павышэньне цэн за праезд для грузавых аўтамабіляў.

Стаўка за праезд транспартных сродкаў 1 катэгорыі (легкавыя аўтамабілі ды матацыклы) і 5 катэгорыі (ненарматыўныя транспартных сродкаў) застануцца нязьменнымі. За праезд кожным з трох 50-кіламетровых участкаў аўтастрады паміж Конінам і Новым Томысьлем трэба за плаціць як і да гэтага часу 20 злотых.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт