Logo Polskiego Radia
Print

LOT паведаміў пра новы маршрут у Індыю

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.01.2019 16:27
17 верасьня LOT пачне лётаць у сталіцу Індыі Дэлі.
Photo: Wikimedia Commons/Adrian Pingstone.Photo: Wikimedia Commons/Adrian Pingstone.

Польскі нацыянальны авіяперавозчык LOT аб’явіў новы маршрут у Індыю.

З восені, дакладна з 17 верасьня, LOT пачне рэалізаваць рэгулярныя маршруты ў сталіцу Індыі Дэлі. Квіткі зьявяцца ў сыстэме продажу ўжо 16 студзеня.

Самалёты будуць лётаць у сталіцу Індыі пяць разоў на тыдзень. Рэйс з Варшавы зойме менш за 7 гадзін, а дарога назад – восем гадзін. Гэта шостае спалучэньне LOT у Азію. Новы маршрут адчыняецца з думкай пра турыстаў і пра бізнэсоўцаў.

Прадстаўнікі перавозчыка падкрэсьліваюць, што Індыя зьяўляецца сёмай па велічыні эканомікай сьвету і самай густанаселенай дзяржавай, дзе пражывае больш за 1,3 мільярда чалавек.

Пасьля Сынгапура, Індыя зьяўляецца другім рынкам прамых інвэстыцый у Азіі для польскіх прадпрымальнікаў. У сваю чаргу, індыйскі бізнэс інвэстуе ў Польшчы, між іншым у ІТ-сэктар, і праз Польшчу выходзіць на іншыя эўрапейскія рынкі.

У гэтым годзе авіякампанія LOT запускае таксама рэгулярныя рэйсы з Варшавы ў Маямі ў ЗША, Варну ў Балгарыі й Бэйрут – сталіцу Лібану.

яс

tags: LOT, Індыя
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт