Logo Polskiego Radia
Print

Палякі гатовыя галасаваць за кіроўную партыю

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 20.01.2019 11:57
Сацыёлягі апублікавалі вынікі студзенскага апытаньня грамадзкай думкі.
www.pixabay.com

Лідарам застаецца кіроўная партыя «Права і справядлівасьць» (ПіС), яшчэ чатыры партыі трапляюць у парлямэнт.

У студзені за ПіС гатовыя галасаваць 39% палякаў. 22% падтрымліваюць партыю «Грамадзянская плятформа», 7% – рух «Кукіз-15» адсоткаў, 6% – Польскую сялянскую партыю. Такія вынікі апошняга апытан0ня грамадзкай думкі, што зладзіў Цэнтар вывучэньня грамадзкай думкі (CBOS). Астатнія партыі не набіраюць 5%, то бок не праходзяць выбарчы парог. Пры гэтым вынік кіроўнай партыі пагоршыўся на 2% у параўнаньні са сьнежнем. Таксама 2% падтрымкі згубіла самая моцная апазыцыйная партыя – Грамадзянская плятформа. На 1% змалела падтрымка Польскай сялянскай партыі. Толькі рух «Кукіз-15» павялічыў на 2% сваю электаральную базу.

Іншыя партыі не змаглі б цяпер правесьці сваіх прадстаўнікоў у парлямэнт. Найбліжэй да выбарчага парогу знаходзіцца Саюз левых дэмакратычных сілаў, за які хочуць галасаваць 4% палякаў.

Затое ў параўнаньні з мінулым месяцам сярод палякаў вырасла колькасьць нявызначаных выбарцаў. 13% не ведаюць, за якую партыі будуць галасаваць на выбарах. Тут назіраецца рост на 3%.

Парлямэнцкія выбары ў Польшчы адбудуцца восеньню.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт