Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве ладзяць спартовы Дзень бабулі ды дзядулі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 20.01.2019 14:36
Арганізатары хочуць заахвоціць старэйшыя асобы да большай фізычнай актыўнасьці.
Foto: pixabay.com/CC0

Са справаздачы «MultiSport Index 2018» вынікае, што ў Польшчы з узростам рэзка памяншаецца фізычная актыўнасьць. 47% палякаў ва ўзросьце ад 60 гадоў не мялі ніякая фізычнай актыўнасьці цягам апошніх шасьці месяцаў. 56% людзей старэйшыя за 60 гадоў не займаюцца ніякай фізычнай актыўнасьцю.

Гэта вынікае з адсутнасьці здаровых звычак, адсутнасьці ведаў пра карысьць руху, а таксама з-за страху, сораму і малых даходаў.

Гэтую сытуацыю вырашылі зьмяніць на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве. З нагоды Дня бабулі ды дзядулі, стадыён зладзіў акцыю для пажылых людзей, каб заахвоціць іх да большай фізычнай актыўнасьці.

З 20 па 22 студзеня 2019 года кожная асоба старэйшыя за 60 гадоў зможа бясплатна праверыць стан свайго, атрымаць бясплатныя спэцыяльныя кансультацыі з фізіятэрапэўтамі, дыетолягамі ды трэнэрамі. Пажылыя людзі змогуць таксама скарыстацца з паслугі вымярэньня складу цела, артэрыяльныя ціску ды сканэра дэфэктаў паставы.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт