Logo Polskiego Radia
Print

Памёр біскуп Алаізы Аршулік – удзельнік Круглага стала

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.02.2019 13:34
У 2010 годзе прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі ўзнагародзіў яго ордэнам Белага Арла.
Біскуп Алаізы Аршулік. Біскуп Алаізы Аршулік. By Błażej Benisz - Błażej Benisz, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=4417915

Памёр біскуп Алаізы Аршулік – удзельнік Круглага стала
У 2010 годзе прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі ўзнагародзіў яго ордэнам Белага Арла.
Памёр біскуп Алаізы Аршулік (Alojzy Orszulik) – першы лавіцкі біскуп, удзельнік паседжаньняў Круглага стала. Ерарху было 90 гадоў.
Алаізы Аршулік нарадзіўся ў 1928 годзе ў Баранавіцах Сылескіх (Baranowice Śląskie). У 1968-1993 гадах ён быў кіраўніком прэс-службы Эпіскапату Польшчы. З 1970-х гадоў мінулага стагодзьдзя ўдзельнічаў у перамовах з уладамі ПНР на тэму адносінаў „дзяржаўна-касьцёл”.
У лістападзе 1980 году ён стаў сакратаром Сумеснай камісіі прадстаўнікоў Эпіскапату Польшчы й ураду ПНР. Сьвятар удзельнічаў у падрыхтоўцы паломніцтваў Яна Паўла ІІ у Польшчу ў 1980-х гадах мінулага стагодзьдзя. Прымаў таксама ўдзел у паседжаньнях Круглага стала.
У 1989 годзе Папа рымскі прызначыў яго дапаможным біскупам Сядлецкай дыяцэзіі. Лавіцкім мітрапалітам ён быў з 1992 году да 2004 году, калі вырашыў сысьці на пэнсію.
У 2010 годзе прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі ўзнагародзіў яго ордэнам Белага Арла - найвышэйшай польскай дзяржаўнай узнагародай.
аз

Памёр біскуп Алаізы Аршулік (Alojzy Orszulik) – першы лавіцкі біскуп, удзельнік паседжаньняў Круглага стала. Ерарху было 90 гадоў.

Алаізы Аршулік нарадзіўся ў 1928 годзе ў Баранавіцах Сылескіх (Baranowice Śląskie). У 1968-1993 гадах ён быў кіраўніком прэс-службы Эпіскапату Польшчы. З 1970-х гадоў мінулага стагодзьдзя ўдзельнічаў у перамовах з уладамі ПНР на тэму адносінаў „дзяржаўна-касьцёл”.

У лістападзе 1980 году ён стаў сакратаром Сумеснай камісіі прадстаўнікоў Эпіскапату Польшчы й ураду ПНР. Сьвятар удзельнічаў у падрыхтоўцы паломніцтваў Яна Паўла ІІ у Польшчу ў 1980-х гадах мінулага стагодзьдзя. Прымаў таксама ўдзел у паседжаньнях Круглага стала.

У 1989 годзе Папа рымскі прызначыў яго дапаможным біскупам Сядлецкай дыяцэзіі. Лавіцкім мітрапалітам ён быў з 1992 году да 2004 году, калі вырашыў сысьці на пэнсію.

У 2010 годзе прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі ўзнагародзіў яго Oрдэнам Белага Арла - найвышэйшай польскай дзяржаўнай узнагародай.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт