Logo Polskiego Radia
Print

Грыбаўскайтэ: Мы вырашаем праблему польскіх прозьвішчаў у Летуве

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.02.2019 14:02
Сёньня другі дзень візыту летувіскай прэзыдэнт у Польшчы.
PAP/Wojciech Pacewicz

Грыбаўскайтэ: Пытаньне польскіх прозьвішчаў у Летуве можа быць вырашана ўжо ў гэтым годзе. «Магчыма, ужо ў гэтым годзе будуць прыняты рашэньні адносна напісаньня польскіх прозьвішчаў у Летуве», – паведаміла прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайтэ па выніках сустрэчы з Анджэем Дудам у Варшаве.
На працягу многіх гадоў польскі бок настойвае на тым, каб палякі ў Летуве маглі пісаць свае імёны і прозьвішчы на польскай мове, а таксама каб некаторыя назвы вуліц былі напісаны на польскай. Падчас візыту ў Польшчу Даля Грыбаўскайтэ заявіла, што ў цяперашні час вядзецца праца над трыма законапраектамі па гэтым пытаньні.
«Нашы адносіны ў сфэрах абароны, эканомікі і энэргетыкі паляпшаюцца. Грамадзкая думка таксама зьмянілася ў лепшы бок. У гэтым годзе мы адзначае 25-годзьдзе нашых адносін. Думаю, неабходнае рашэньне будзе прынята. Гэта важна ня толькі для Польшчы, але і для нас», – адзначыла прэзыдэнт Летувы.
У Летуве пражывае больш за 160 тыс. палякаў, што складае амаль 6% усяго насельніцтва краіны.
Сёньня другі дзень візыту Далі Грыбаўскайтэ. Сёньня яна прыме ўдзел у трохбаковых размовах Польшча-Летува-Ўкраіна ў Любліне. Нагодай зьяўляецца 450 гадавіна Люблінскай уніі, якая стварыла Рэч Паспалітую абодвух народаў.

«Магчыма, ужо ў гэтым годзе будуць прыняты рашэньні адносна напісаньня польскіх прозьвішчаў у Летуве», – паведаміла прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайтэ па выніках сустрэчы з Анджэем Дудам у Варшаве.

На працягу многіх гадоў польскі бок настойвае на тым, каб палякі ў Летуве маглі пісаць свае імёны і прозьвішчы на польскай мове, а таксама каб некаторыя назвы вуліц былі напісаны на польскай. Падчас візыту ў Польшчу Даля Грыбаўскайтэ заявіла, што ў цяперашні час вядзецца праца над трыма законапраектамі па гэтым пытаньні.

«Нашы адносіны ў сфэрах абароны, эканомікі і энэргетыкі паляпшаюцца. Грамадзкая думка таксама зьмянілася ў лепшы бок. У гэтым годзе мы адзначаем 25-годзьдзе нашых адносін. Думаю, неабходнае рашэньне будзе прынята. Гэта важна ня толькі для Польшчы, але і для нас», – адзначыла прэзыдэнт Летувы.

У Летуве пражывае больш за 160 тыс. палякаў, што складае амаль 6% усяго насельніцтва краіны.

Сёньня другі дзень візыту Далі Грыбаўскайтэ. Сёньня яна прыме ўдзел у трохбаковых размовах Польшча-Летува-Ўкраіна ў Любліне. Нагодай зьяўляецца 450 гадавіна Люблінскай уніі, якая стварыла Рэч Паспалітую абодвух народаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт