Logo Polskiego Radia
Print

32 мільёны эўра можа каштаваць будова польскай АЭС

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.03.2019 16:12
У плянах будова шасьці ядзерных энэргаблёкаў да 2043 году.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0

135 мільярдаў злотых (32,14 мільёны эўра) можа каштаваць будова польскай АЭС. Першы блёк павінен узьнікнуць да 2033 году, піша next.gazeta.pl.
Міністар энэргетыкі Польшчы Кшыштаф Тхужэўскі адказваючы на дэпутацкі запыт здрадзіў падрабязнасьці пляну будовы атамнай станцыі ў Польшчы.
Міністар прадставіў праект дакумэнту PEP2040, які прадугледжвае будову ў Польшчы шасьці ядзерных энэргаблёкаў да 2043 году. Іх агульная моц складзе 6-9 ГВт. Паводле плянаў, першы блёк узьнікне да 2033 году. Плянаваны кошт інвэстыцыі ў ядзерную энэргетыку гэта 100-135 мільярдаў злотых, раскладзеныя на 20-25 гадоў.
Рашэньне аб тым, дзе будзе пабудаваная першая атамная станцыя, яшчэ не прынятае. Міністэрства замовіла правядзеньне аналізу, які ўжо ідзе. Міністар Тхужэўскі запэўніў, што ва ўсіх трох мясцовасьцях, якія бяруцца пад увагу, назіраецца высокая падтрымка інвэстыцыі. У гміне Хачэва – 73%, гміне Крокава – 62%, гміне Гнева – 68%.
Кшыштаф Тхужэўскі патлумачыў, што кошт будовы і выпуску электраэнэргіі з польскай АЭС будзе залежыць ад узроўню ўдзелу дзяржавы ў інвэстыцыі. Кошт будовы таксама залежыць ад месца і тэхналёгіі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт