Logo Polskiego Radia
Print

Польскія настаўнікі папярэджваюць аб галадоўцы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 22.03.2019 15:31
Польскія настаўнікі дамагаюцца істотнага падвышэньня заробкаў для ўсіх працаўнікоў занятых у сыстэме адукацыі.
Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Чальцы настаўніцкага адгалінаваньня прафсаюзу “Салідарнасьць”, якія занялі аддзел адукацыі Малапольскага ваяводзтва ў Кракаве, вырашылі ўзмацніць свой пратэст. Нягледзячы на тое, што акупацыйная забастоўка працягваецца ўжо 11 дзён, ніхто з ураду дагэтуль не зьвярнуцца да забастоўшчыкаў. Таксама нічым завяршыліся перамовы варшаўскіх настаўнікаў з прадстаўнікамі ўраду.

Нагадаем, польскія настаўнікі дамагаюцца істотнага падвышэньня заробкаў для ўсіх працаўнікоў занятых у сыстэме адукацыі. Настаўніцкі прафсаюз “Салідарнасьць” даў ураду час да 28 сакавіка. У выпадку, калі да гэтага часу не атрымаецца дасягнуць пагадненьня з урадам, 4 красавіка прафсаюз распачне масавыя маніфэстацыі па ўсёй краіне.

Сярод незадаволеных настаўнікаў назіраецца пэўны раскол, бо Зьвяз польскіх настаўніках адмаўляецца баставаць разам з прафсаюзам “Салідарнасьць” ды плянуе ўласны пратэст на 8 красавіка. Зараз ва ўсіх школах Польшчы адбываюцца галасаваньні аб удзеле настаўніцкіх калектываў у забастоўцы.

Gazeta Wyborcza/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт