Logo Polskiego Radia
Print

130 мільёнаў крокусаў цьвітуць у польскіх Татрах

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.03.2019 14:36
Паглядзець на незвычайныя фіялетавыя палі кветак прыяджае нават шэсьць тысяч чалавек у дзень.
jarekgrafik/pixabay.com/СС0

130 мільёнаў крокусаў цьвітуць у польскіх Татрах
Паглядзець на незвычайныя фіялетавыя палі кветак штогод прыяжджаюць тысячы чалавек. Апошнімі гадамі працаўнікі Татранскага нацыянальнага парку правялі падрабязныя дасьледаваньні колькасьці крокусаў. З іх вынікае, што іх агульная колькасьць ацэньваецца прынамсі на 130 мільёнаў. Каб надалей была магчымасьць любавацца кветкамі, неабходным зьяўляецца выпас авечак і ахова кветак перад затаптаньнем – зьвяртаюць увагу ў нацыянальным парку.
Каб крокусы цьвілі на горных палянах так прыгожа, як да гэтага часу, ім патрэбная ахова. Крокусам найбольш адпавядаюць паляны ў ніжнім травяным покрыве, якімі трэба стала карыстацца, а найлепшай формай для крокусаў зьяўляецца зьяданьне вышэйшай расьліннасьці і ўгнаеньне авечкамі.
У пэрыяд цьвіценьня крокусаў самай папулярнай зьяўляецца Хахалоўская даліна, якую ў мінулы сэзон штодзённа наведвала нават 6 тысяч чалавек. Таксама крокусы цьвітуць у іншых месцах нацыянальнага парку.

Апошнімі гадамі працаўнікі Татранскага нацыянальнага парку правялі падрабязныя дасьледаваньні колькасьці крокусаў. З іх вынікае, што іх агульная колькасьць ацэньваецца прынамсі на 130 мільёнаў. Каб надалей была магчымасьць любавацца кветкамі, неабходным зьяўляецца выпас авечак і ахова кветак перад затаптаньнем – зьвяртаюць увагу ў нацыянальным парку.

Каб крокусы цьвілі на горных палянах так прыгожа, як да гэтага часу, ім патрэбная ахова. Крокусам найбольш адпавядаюць паляны ў ніжнім травяным покрыве, якімі трэба стала карыстацца, а найлепшай формай для крокусаў зьяўляецца зьяданьне вышэйшай расьліннасьці і ўгнаеньне авечкамі.

У пэрыяд цьвіценьня крокусаў самай папулярнай зьяўляецца Хахалоўская даліна, якую ў мінулым сэзоне штодзённа наведвала нават 6 тысяч чалавек. Таксама крокусы цьвітуць у іншых месцах нацыянальнага парку.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт