Logo Polskiego Radia
Print

За жорсткае зьбіцьцё сабакі паляка асудзілі на 1,5 гады турмы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.03.2019 11:56
У сабакі былі выбітыя зубы, паламаная сківіца, траўма пазваночніка, пералом сьцегнавой косткі, параліч задніх лап.
Абвяшчэньне прысуду ў торуньскім судзе.Абвяшчэньне прысуду ў торуньскім судзе.PAP/Tytus Żmijewski

Да 1,5 году турмы сёньня ў Торуні асуджаны 30-гадовы Барташ Д. за зьбіцьцё з асаблівай жорсткасьцю сабакі Фіё. Таксама суд забараніў мужчыне цягам 10-ці гадоў мець хатніх жывёл. Пад канец студзеня мужчына жорстка пабіў сабаку. У яе былі выбітыя зубы, паламаная сківіца, пералом сьцегнавой косткі і траўма пазваночніка, у выніку якой адбыўся параліч задніх лап. Сабака ўжо назаўсёды застанецца інвалідам.
Мужчына віну не прызнаў. Сьцьвердзіў, што ўпаў на сабаку ў сваёй кватэры, калі быў пад уплывам алькаголю. Пасьля здарэньня Барташ Д. хаваўся за мяжой. Мужчына павінен заплаціць 26 тысяч злотых (6200 эўра) на рахунак Фонду для шчанюкоў, каб пакрыць кошты лячэньня і ўтрыманьня сабакі.
Прыгавор зьяўляецца не канчатковым. Прадстаўніца фонду «Юдыта», які ўзяў пад апеку зьбітага сабаку, таксама гаворыць пра апэляцыю: «Я разьлічвала на большы тэрмін пакараньня, тры гады турмы. Усё ж добра, што паявіўся вырак безумоўнага пазбаўленьня волі. Паводзіны абвінавачанага, адсутнасьць якога-колечы раскаяньня, а нават іранічны падыход да справы сьведчаць аб тым, што ён абсалютна не шкадуе, што зрабіў нешта такое. Я спадзяюся, што гэты прысуд будзе папярэджаньнем для кожнага, хто такім чынам ставіцца да жывёл».

Да 1,5 году турмы сёньня ў Торуні асуджаны 30-гадовы Барташ Д. за зьбіцьцё з асаблівай жорсткасьцю сабакі Фіё. Таксама суд забараніў мужчыне цягам 10-ці гадоў мець хатніх жывёл. Пад канец студзеня мужчына жорстка пабіў сабаку. У яго былі выбітыя зубы, паламаная сківіца, пералом сьцегнавой косткі і траўма пазваночніка, у выніку якой адбыўся параліч задніх лап. Сабака ўжо назаўсёды застанецца інвалідам.

Мужчына віну не прызнаў. Сьцьвердзіў, што ўпаў на сабаку ў сваёй кватэры, калі быў пад уплывам алькаголю. Пасьля здарэньня Барташ Д. хаваўся за мяжой. Мужчына павінен заплаціць 26 тысяч злотых (6200 эўра) на рахунак Фонду для шчанюкоў, каб пакрыць кошты лячэньня і ўтрыманьня сабакі.

Прыгавор зьяўляецца не канчатковым. Прадстаўніца фонду «Юдыта», які ўзяў пад апеку зьбітага сабаку, таксама гаворыць пра апэляцыю: «Я разьлічвала на большы тэрмін пакараньня, тры гады турмы. Усё ж добра, што паявіўся вырак безумоўнага пазбаўленьня волі. Паводзіны абвінавачанага, адсутнасьць якога-колечы раскаяньня, а нават іранічны падыход да справы сьведчаць аб тым, што ён абсалютна не шкадуе, што зрабіў нешта такое. Я спадзяюся, што гэты прысуд будзе папярэджаньнем для кожнага, хто такім чынам ставіцца да жывёл».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт