У польскай сталіцы прайшоў Нацыянальны дзень беганьня
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        14.04.2019 16:01
                    
                                 
                
                
                    Па вуліцах Варшавы прабеглі тысячы ўдзельнікаў «ORLEN Warsaw Marathon».
                
                
                    
                         Foto: /twitter.com/PKN_ORLEN
Foto: /twitter.com/PKN_ORLEN
                     
                
                
                
               
                
                         Спаборніцтва пачалося а 9-ай раніцы на Шчэцінскім узьбярэжжы сталіцы і завяршылася на нацыянальным стадыёне ў Варшаве а 16-ай гадзіне.
Дэвізам мерапрыемства стала Нацыянальнае сьвята беганьня, распавёў прэсавы сакратар маратону Яраслаў Жураўскі.
У рамках «ORLEN Warsaw Marathon» таксама адбыўся чэмпіянат Польшчы па маратонскаму бегу сярод мужчын.
Для заўзятараў арганізатары падрыхтаваныя гарадок бягуноў з атракцыёнамі. Там зладжаны дзьве зоны для заўзятараў з музыкай, заўзятарскай атрыбутыкай, спартовым інвэнтаром.
У шасьці папярэдніх маратонах у Варшаве ўзялі ўдзел амаль 200 тысяч чалавек. «ORLEN Warsaw Marathon» – гэта найбольшае спаборніцтва ў беганьні ў Варшаве.
Разам з тым, гэта азначае шмат затораў на дарогах. З 9 да 15 гадзін у горадзе часова былі зачыненыя вуліцы побач з маршрутам маратону. Таксама быў зьменены расклад працы грамадзкага транспарту на час правядзеньня мерапрыества.
ПР/юл