Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ўрад аб’явіў праграму прысьпешанай газыфікацыі краіны

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.04.2019 16:39
Праграма ахоплівае 300 гмін, у тым ліку ва ўсходняй частцы Польшчы.
Pixabay.com/Magnascan/CC0 License

У першую чаргу газыфікацыяй ахоплена Падляскае ваяводзтва, якое лічыцца найбольш адсталым з пункту гледжаньня распаўсюджаньня газавай сеткі.

Нядаўна ў мястэчку Монькі на Падляшшы была здадзеная ў эксплёатацыю станцыя рэгазыфікацыі звадкаванага прыроднага газу ЗПГ. Намесьнік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Яраслаў Зялінскі (Jarosław Zieliński) адзначыў, што праграма газыфікацыі дапаможа ліквідаваць адсталасьць рэгіёну ў гэтай галіне.

Зялінскі падчас урачыстага адкрыцьця станцыі падкрэсьліў, што разьвіцьцё газавай сеткі прынясе вялікую карысьць жыхарам тэрыторыі, ахопленай праграмай.

Я.Зялінскі: Пашырэньне газавай сеткі - гэта ня толькі эканамічны прагрэс, доступ да новай крыніцы энэргіі, але таксама паляпшэньне якасьці і камфорту жыцьця насельніцтва. Акрамя гэтага, грамадзяне маюць шанцы скарыстаць буйной дзяржаўнай праграмай „Чыстае паветра”, бюджэт якой перавышае 100 млд злотых на 10 гадоў. Гэта шанец на аграмадны прагрэс, якога яшчэ не было.

Дадаткова Польская газавая кампанія PSG прызначае больш за 300 мільёнаў злотых на разьвіцьцё газавай сыстэмы ў Падляскім ваяводзтве. Газыфікацыяй ахопліваюцца гарады Беласток, Бельск Падляскі ды іншыя мястэчкі Падляшша.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт