Logo Polskiego Radia
Print

Лех Валэнса прапануе ліквідацыю Эўразьвязу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.05.2019 16:55
"Прасьцей ліквідаваць Эўразьвяз у яго цяперашняй форме і пачаць усё з пачатку", - сказаў швэдзкай газэце былы прэзыдэнт.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса ў інтэрвію для швэдзкай газэты «Aftonbladet» прапануе ліквідацыю Эўразьвязу і будову новай супольнасьці. Выданьне акрэсьлівае прапанову былога лідара «Салідарнасьці» і ляўрэата Нобэлеўскай прэміі ў галіне міру «радыкальнай», якая паступіла з нечаканага боку.
«Эўразьвяз узьнік у цалкам іншых умовах, чым цяперашнія. Я даўно папярэджваю Нямеччыну і Францыю, што немагчыма выратаваць ЭЗ, калі чалецкія краіны пойдуць далей у розных напрамках. Тады прасьцей ліквідаваць Эўразьвяз у яго цяперашняй форме і пачаць усё з пачатку. Але яны мяне ня слухаюць», – сказаў у размове са швэдзкай газэтай Валэнса.
Паводле яго, усе краіны ЭЗ павінны быць прымушаныя нанова прасіць далучэньня да ЭЗ. Потым былы прэзыдэнт прапануе стварыць сьпіс дзесяці абавязкаў, пад якімі падпішацца кожная краіна, а таксама дзесяць праў, якія будуць ім гарантаваныя.
«Часам разьвіцьцё павінна зрабіць значны крок, каб ісьці наперад. Як тады, калі мы за кароткі час перайшлі ад камунізму да дэмакратыі. Цяпер мы нанова павінны зрабіць такі вялікі скачок», – заявіў Валэнса, дадаючы, што сёньняшняя сыстэма ў Эўропе і заходнім сьвеце папсаваная.
Як піша«Aftonbladet», Валэнса перад выбарамі з Эўрапейскі парлямэнт адчувае сябе разгубленым. «Я ня ведаю, на каго галасаваць. Я буду галасаваць, я павінен. Выберу найменш шкодны варыянт», – гаворыць Лех Валэнса.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт