Logo Polskiego Radia
Print

European start-up days у Катавіцэ

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 14.05.2019 19:50
  • 14.05.2019_эканоміка.mp3
Прымаюць у іх удзел стваральнікі 100 стартапаў з усяе Польшчы.
radyjo.net

Сёньня ў горадзе Катавіцэ праходзяць чацьвёртыя Эўрапейскія дні стартапаў European stаrt-up days. Прымаюць у іх удзел стваральнікі 100 стартапаў з усяе Польшчы. Мерапрыемства суправаджае Эўрапейскі эканамічны кангрэс.

Мэтай зьяўляецца выбар самых лепшых стартапаў. Мерапрыемства дае нагоду сустрэчы стваральнікаў, інвэстараў і патэнцыйных кліентаў. На European start-up days штогод праводзіцца конкурс стартапаў. Удзел у спаборніцтве заявілі больш за 300 стваральнікаў. У апошні этап журы выбрала самыя лепшыя ідэі, кажа член журы Яцэк Зярно.

Яцэк Зярно: Вельмі мала было нецікавых прапановаў, з празьмернымі амбіцыямі. Тут мноства людзей, зь якімі варта паразмаўляць, даведацца, чым яны займаюцца, і заразіцца аптымізмам.

На мерапрыемстве прысутнічаюць таксама прадстаўнікі бізнэсу. Аўтары стартапаў маюць шанцы прыцягнуць да сябе іх увагу, лічыць арганізатар кангрэсу Войцех Кусьпік.

В.Кусьпік: Вельмі часта маладому інавацыйнаму бізнэсу цяжка наладзіць супрацоўніцтва зь вялікай карпарацыяй, з буйной дзяржаўнай кампаніяй, а тут існуе магчымасьць сустрэчы, і, магчыма, з гэтых гутарак штосьці атрымаецца.

European start-up days у горадзе Катавіцэ працягнецца да заўтра.

яс

Эфірны выпуск праграмы "Пульс польскай эканомікі" ў далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт