Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы аднаўляюць грамадзкі транспарт у правінцыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.05.2019 13:38
Аднаўленьне рэйсаў мясцовага грамадзкага транспарту зьяўляецца адной з галоўных задач PiS.
pixabay.com/Public Domain CC0

Урад плянуе стварыць адмысловы фонд, які будзе фінансаваць аднаўленьне аўтобусных рэйсаў. Кіроўная партыя «Права і справядлівасьць» імкнецца такім чынам змагацца з так званым «камунікацыйным выключэньнем». У многія мясцовасьці ў Польшчы немагчыма даехаць на грамадзкім транспарце.

З дзяржаўнага бюджэту выдзяляецца на гэты праект 300 млн злотых ($80 млн) у гэтым годзе, у наступных – 800 млн ($210 млн) . Заплянавана, што праект будзе ажыцьцяўляцца да 2028 году. Адказнасьць за ажыцьцяўленьне будуць несьці муніцыпальныя ўлады, і яны таксама будуць удзельнічаць у яго фінансаваньні.

Аднаўленьне маршрутаў мясцовага грамадзкага транспарту зьяўляецца адной з галоўных задач гэтак званай «пяцёркі Качыньскага».

Законапраект трапіў на разгляд Сэйму.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт