Logo Polskiego Radia
Print

Польшча выйграла спрэчку з ЭК у справе гандлёвага падатку для супэрмаркетаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.05.2019 14:08
Суд ЭЗ у Люксэмбургу ануляваў рашэньне Брусэля, які загадаў прыпыніць падатковы збор.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Польшча выйграла спрэчку з ЭК у справе гандлёвага падатку для супэрмаркетаў
Суд ЭЗ у Люксэмбургу ануляваў рашэньне Брусэля, які загадаў прыпыніць падатковы збор для вялікіх супэрмаркетаў, палічыўшы, што ён не адпавядае эўразьвязаўскаму прынцыпу аб прызнаньні публічнай дапамогі.
Суд ЭЗ стаў на баку Польшчы, якая мяркуе, што Камісія памылкова кваліфікавала падатак як дапамогу дзяржавы. Камісія загадала прыпыніць падатковы збор восеньню 2016 году, а некалькі месяцаў пазьней канчаткова прызнала яго недазволенай дзяржаўнай дапамогай.
ЭК аргумэнтавала, што розныя падатковыя стаўкі абцяжарваюць вялікія крамы, аддаючы перавагу меншым пляцоўкам, што прыводзіць да парушэньня прынцыпаў канкурэнцыі. Паводле судзьдзяў, прагрэсіўнасьць падатку не зьяўляецца формай выбарачнай карысьці адным прадпрыемствам за кошт іншых.
Сёньняшняе рашэньне Суду ЭЗ не зьяўляецца канчатковым. ЭК можа скласьці апэляцыю ў Эўрапейскі суд.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт