Logo Polskiego Radia
Print

Польскае радыё стварыла тэматычны канал пра бітву пад Монтэ-Касына

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.05.2019 16:21
Пра падзеі 75-гадовай даўніны расказваюць, між іншым, генэрал У. Андэрс, жаўнеры Другога Польскага корпусу і мірныя жыхары.

Успаміны ўдзельнікаў бітвы пад Монтэ-Касына можна паслухаць у адмысловым тэматычным разьдзеле на сайце Польскага радыё armiaandersa.polskieradio.pl. Яны падрабязна распавядаюць пра ход баёў. Можна таксама паслухаць успаміны з бітвы ваеннага карэспандэнта Мэльхіёра Ваньковіча.
Гукі, апублікаваныя на партале, паходзяць з архіва Польскага радыё і польскай рэдакцыі Радыё Свабодная Эўропа. Пра падзеі 75-гадовай даўніны расказваюць, між іншым, генэрал Уладзіслаў Андэрс, жаўнеры Другога Польскага корпусу і мірныя жыхары.
У тэматычным разьдзеле апублікаваныя таксама раней невядомыя здымкі Ігнацы Яворскага, фатографа Другога Польскага корпусу. Дзякуючы захаваным нэгатывам можна прасачыць шлях арміі Андэрса да самай Італіі.
Цэнтральныя ўрачыстасьці 75 гадавіны бітвы за Монтэ-Касына адбудуцца ў суботу. У іх удзел прыме прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і ўпершыню прэзыдэнт Італіі Серджа Матарэла.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт