Logo Polskiego Radia
Print

Ад Леха Валэнсы дамагаюцца прабачэньня

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 26.05.2019 16:12
Гісторык Славамір Цэнцкевіч заклікаў былога прэзыдэнта перапрасіць за непраўдзівыя абвінавачаньні.
Лех Валенса. 80-е годы.Лех Валенса. 80-е годы.Foto: PAP/IRENEUSZ RADKIEWICZ

Славамір Цэнцкевіч – дырэктар Вайсковага гістарычнага бюро і намесьнік старшыні калегіі Інстытута нацыянальнай памяці (ІНП) – пракамэнтаваў допіс Леха Валэнсы ў сацыяльных сетках.

Былы прэзыдэнт і былы лідэр руху «салідарнасьць» заявіў, што Цэнцкевіч падрабіў асабістую справу Валэнсы са Службы бясьпекі камуністычнай Польшчы аб супрацоўніцтве былога прэзыдэнта з камуністычнай спэцслужбай пад псэўданімам «Болек».

Гэтыя дакумэнты ІНП знайшоў у лютым 2016 года ў доме кіраўніка МУС Польшчы ў 1980-ых гадах генэрала Чэслава Кішчака. Дасьледаваньні гісторыкаў, архівістаў і спэцыялістаў графолягаў пацьвердзілі, што дакумэнты сапраўдныя. У сваю чаргу былы прэзыдэнт Лех Валэнса назваў дадзеную справу правакацыяй.

У апублікаванай заяве Цэнцкевіч заклікаў Валэнсу спыніць фармуляваць заявы, якія зьмяшчаюць ілжывую інфармацыю пра падробку дакумэнтаў, і выдаліць гэтыя допісы з профіляў Леха Валэнсы ў Twitter і Facebook. Апроч таго, гісторык запатрабаваў, каб былы прэзыдэнтам ахвяраваў 30 тысяч злотых «на грамадзкую мэту ў форме датацыі фонду імя Айца Даміяна дэ Вёстэра».

Пра магчымае супрацоўніцтва былога лідэра «Салідарнасьці» са службай бясьпекі камуністычнай Польшчы казалася ўжо ў дзевяностыя гады. Шырокая дыскусія па гэтым пытаньні разгарэлася ў 2008 годзе, калі Славамір Цэнцкевіч і Пётр Гантарчык апублікавалі кнігу «СБ і Лех Валэнса. Унёсак у біяграфію.» У 2016-м годзе зьявіліся доказы згаданай супрацы.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт