Logo Polskiego Radia
Print

Паляк Томаш Кот выканае ролю вынаходніка Тэслы ў біяграфічным фільме

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 25.06.2019 13:42
Сюжэт будучай кінастужкі будзе разгортвацца вакол аднаго з экспэрымэнтаў Ніколы Тэслы, які пры яго жыцьці лічыўся няўдалым.

Польскі актор Томаш Кот выканае ролю вынаходніка Тэслы ў біяграфічным фільме
Сцэнарыстам і рэжысэрам стужкі пад назвай «Нікола» будзе славуты брытанскі рэжысёр і прадусар Ананд Такэр. Паводле Такэра, Тэсла стаяў у вытокаў сучаснага сьвету. Дзякуючы дасьледаваньням Ніколы Тэслы, які ён праводзіў на пачатку ХХ стагодзьдзя, цяперака стала магчымым карыстацца інтэрнэтам, электрамабілям і гэтак далей.
Сюжэт будучай кінастужкі будзе разгортвацца вакол аднаго з экспэрымэнтаў Ніколы Тэслы, які пры яго жыцьця лічыўся няўдалым. Фільм, у якім галоўную ролю зайграе паляк Томаш Кот, пакажа Ніколу Тэслу ня толькі з боку выдатнага вынаходніка, творцы паспрабую прыблізіць гледачу, яго душэўныя перажываньні й змаганьне з унутранымі дэманамі.
Польскі актор Томаш Кот станоўча заўважаны ў сьвеце кіно, пасьля таго як выканаў адну з галоўных у славутай стужцы «Халодная вайна».

Сцэнарыстам і рэжысэрам стужкі пад назвай «Нікола» будзе славуты брытанскі рэжысёр і прадусар Ананд Такэр. Паводле Такэра, Тэсла стаяў у вытокаў сучаснага сьвету. Дзякуючы дасьледаваньням Ніколы Тэслы, які ён праводзіў на пачатку ХХ стагодзьдзя, цяперака стала магчымым карыстацца інтэрнэтам, электрамабілям і гэтак далей.

Сюжэт будучай кінастужкі будзе разгортвацца вакол аднаго з экспэрымэнтаў Ніколы Тэслы, які пры яго жыцьці лічыўся няўдалым. Фільм, у якім галоўную ролю зайграе паляк Томаш Кот, пакажа Ніколу Тэслу ня толькі з боку выдатнага вынаходніка, творцы паспрабую прыблізіць гледачу, яго душэўныя перажываньні й змаганьне з унутранымі дэманамі.

Польскі актор Томаш Кот станоўча заўважаны ў сьвеце кіно, пасьля таго як выканаў адну з галоўных у славутай стужцы «Халодная вайна».

thenews.pl/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт