Logo Polskiego Radia
Print

Меней улады для Польшчы ў Эўрапарлямэнце

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 05.07.2019 12:06
Гэта стала вынікам абмежаваньня ўплываў былой кіруючай у Польшчы партыі, а зараз асноўнай апазыцыйнай сілы ў краіне – «Грамадзянскай плятформы».
Эва Копач (па цэнтру) Эва Копач (па цэнтру) PAP/Radek Pietruszka

У новым складзе заканадаўчага органу Эўрапейскага Зьвязу Бэата Шыдла атрымала пасаду старшыні парлямэнцкай камісіі, а Эва Копач была абраная намесьнікам старшыні Эўрапарлямэнту. Гэта бадай што адзіныя заўважальныя пасты, якія атрымалі прадстаўнікі Польшчы.
Зараз завяршаюцца апошнія перамовы аб падзеле пасадаў у новым складзе Эўрапапрялмэнту. У суме, польскім эўрадэпутатам дасталося віцэстаршынства парлямэнту, старшынства ў дзьвюх парлямэнтарных камісіях, некалькі замежных прадстаўніцтваў ды некалькі адказных пасадаў у фрыкцыях.Параўноўваючы зь папярэднім скліканьнем Эўрапарлямэнту, ўплывы польскі абранцаў значна абмежаваліся.
Паводле аўтараў Rzeczpospolitej, гэта стала вынікам абмежаваньня ўплываў былой кіруючай у Польшчы партыі, а зараз асноўнай апазыцыйнай сілы ў краіне – «Грамадзянскай плятформы».Згодна з вынікамі нядаўніх выбараў у Эўрапарлямэнт зьменшылася перавага галоўнай палітычнай сілы – Эўрапейскай Народнай Партыі. Замест 11 пасадаў старшыняў камісій, зараз групоўка зможа атрымаць максымум 7. Менавіта да Эўрапейскай Народнай Партыі належыць «Грамадзянская плятформа», адпаведна і яна атрымала значна менш пасадаў. Пра польскія ўплывы ў новым скліканьні Эўрапейскага Парлямэнту пісала газэта Rzeczpospolita.


У новым складзе заканадаўчага органу Эўрапейскага Зьвязу Бэата Шыдла атрымала пасаду старшыні парлямэнцкай камісіі, а Эва Копач была абраная намесьнікам старшыні Эўрапарлямэнту. Гэта бадай што адзіныя заўважальныя пасты, якія атрымалі прадстаўнікі Польшчы.

Зараз завяршаюцца апошнія перамовы аб падзеле пасадаў у новым складзе Эўрапапрялмэнту. У суме, польскім эўрадэпутатам дасталося віцэстаршынства парлямэнту, старшынства ў дзьвюх парлямэнтарных камісіях, некалькі замежных прадстаўніцтваў ды некалькі адказных пасадаў у фрыкцыях.Параўноўваючы зь папярэднім скліканьнем Эўрапарлямэнту, ўплывы польскі абранцаў значна абмежаваліся.

Паводле аўтараў Rzeczpospolitej, гэта стала вынікам абмежаваньня ўплываў былой кіруючай у Польшчы партыі, а зараз асноўнай апазыцыйнай сілы ў краіне – «Грамадзянскай плятформы».

Згодна з вынікамі нядаўніх выбараў у Эўрапарлямэнт зьменшылася перавага галоўнай палітычнай сілы – Эўрапейскай Народнай Партыі. Замест 11 пасадаў старшыняў камісій, зараз групоўка зможа атрымаць максымум 7. Менавіта да Эўрапейскай Народнай Партыі належыць «Грамадзянская плятформа», адпаведна і яна атрымала значна менш пасадаў. Пра польскія ўплывы ў новым скліканьні Эўрапейскага Парлямэнту пісала газэта Rzeczpospolita.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт