Logo Polskiego Radia
Print

Былы чыноўнік асуджаны за шпіянаж на карысьць Расеі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.07.2019 17:01
Марэк В. працаваў у Міністэрстве гаспадаркі, а пасьля і Міністэрстве энэргіі.
pixabay.com/Public Domain CC0

У сакавіку бягучага году Варшаўскі акруговы суд прыгаварыў Марка В., былога чыноўніка, абвінавачанага ў шпіёнскай дзейнасьці на карысьць Расеі. Пра гэта стала вядома толькі цяпер. Сьледзтва ў справе вялося Агенцтвам унутранай бясьпекі. Мужчыну затрымалі ў сакавіку 2018 году.
На аснове сабранага Агенцтвам матэрыялу Марка В. прыгаварылі за шпіёнства на карысьць расейскай вайсковай выведкі ГРУ. Суд асудзіў мужчыну на тры гады пазбаўленьня волі і забараніў займаць пасады ў грамадзкай адміністрацыі на працягу дзесяці гадоў.
Марэк В. працаваў у Міністэрстве гаспадаркі, а пасьля і Міністэрстве энэргіі. У гэтым часе мужчына ўтрымліваў кантакты з афіцэрам ГРУ і перадаваў расейскаму боку інфармацыю пра энэргетычную бясьпеку. Адначасова ён дапамагаў ствараць характарыстыку асобаў, працаўладкаваных у міністэрстве, якімі цікавілася ГРУ.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт