Logo Polskiego Radia
Print

У Тайлянд бязь візы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.08.2011 15:13
Каралеўства Тайлянд адмяніла візавы абавязак для польскіх турыстаў.

Зь сёньняшняга дня польскія турысты змогуць падарожнічаць у Тайлянд безь візаў, пра гэта паведаміла на сваёй інтэрнэт - старонцы Амбасада РП у Бангкоку.

Улады Тайлянду адмянілі візавы абавязак для тых польскіх грамадзян, якія зьбіраюцца адпачываць ня больш за 30 дзён.

Амбасада Польшчы раіць усім польскім турыстам, якія зьбіраюцца ў бліжэйшы час наведаць Тайлянд, на ўсялякі выпадак узяць з асбой заяву МЗС Каралеўства Тайлянду па гэтай справе. Яе можна спампаваць з сайту www.bangkok.polemb.net.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт