Logo Polskiego Radia
Print

Справа Бяляцкага працягваецца

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.08.2011 15:29
Польскія друкаваныя выданьні пішуць пра рашэньні польскай пракуратуры.

/

Польскія друкаваныя выданьні сёньня вяртаюцца да тэмы адстаўкі чыноўнікаў, якія адказваюць за выдачу беларускаму боку інфармацыі пра асабістыя рахункі Алеся Бяляцкага.

„Rzeczpospolita” нагадвае, што інфармацыя была перададзеная нягледзячы на нэгатыўную характэрыстыку аднаго з пракурораў - Эльжбеты Яніцкай. Яна падрыхтавала нататку, у якой адзначыла, што запыт беларускага боку ня можа быць рэалізаваны. Аднак не напісала, што Алесь Бяляцкі зьяўляецца апазыцыянэрам. Пракурор спаслалася на тое, што запыт не выконвае фармальных патрабаваньняў. На гэта аднак ніхто не зьвярнуў увагі.

У Польшчы выбухнуў скандал. Генэральны пракурор звольніў з пасадаў адказных за перадачу інфармацыі асобаў. Учора таксама былі апублікаваныя два распараджэньні генпракурора са студзеня бягучага году, якія былі накіраваныя да пракурораў, адказных за абмен інфармацыяй з замежжам. У распараджэньні Анджэй Сэрэмэт зазначае, што пры супрацы зь беларускім бокам трэба быць вельмі асьцярожнымі. „Паколькі існуе рызыка, што матэрыялы, перададзеныя беларускаму боку, могуць быць выкарыстаныя ў іншых мэтах”, - пісаў Сэрэмэт.

У сувязі са згаданай справай Таварыства свабоднага слова, якое аб’ядноўвае апазыцыянэраў з часоў ПНР, заклікала польскі ўрад разарваць зь Беларусьсю дамовы, якія спрыяюць рэпрэсіям.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт